Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
21 лютага 2018, 10:10

Абмен вопытам розных краін важны для дасягнення МУР - Макей

21 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Абмен вопытам розных краін свету з'яўляецца важным для дасягнення Мэт устойлівага развіцця. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей на сустрэчы з першым намеснікам Генеральнага сакратара ААН Амінай Махамед, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства падкрэсліў, што дзейнасць Арганізацыі Аб'яднаных Нацый з'яўляецца ключом да паспяховага дасягнення Мэт устойлівага развіцця. "Важны абмен вопытам паміж дзяржавамі", - заўважыў ён.

Міністр дадаў, што ўсе краіны вельмі розныя, з нацыянальнымі асаблівасцямі развіцця, і гэтыя фактары неабходна ўлічваць у ходзе дасягнення Мэт устойлівага развіцця. Праз некалькі дзён у Жэневе пройдзе канферэнцыя, на якой таксама будуць абмяркоўвацца гэтыя пытанні.

Уладзімір Макей выказаў упэўненасць, што Рэгіянальны форум нацыянальных каардынатараў па Мэтах устойлівага развіцця з краін Еўропы і Цэнтральнай Азіі, які пройдзе 21-22 лютага ў Мінску, надасць новы імпульс у дасягненні МУР. Ён выказаў надзею на канструктыўнае ўзаемадзеянне ў час такога мерапрыемства.

У сваю чаргу Аміна Махамед адзначыла поспехі Беларусі ў дасягненні Мэт устойлівага развіцця. Яна ўпэўнена, што на маючай адбыцца сустрэчы ў беларускай сталіцы ў ходзе дыскусіі, абмену вопытам можна будзе знайсці адказы на актуальныя выклікі сучаснасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі