Поўная версія

Палітыка

Галасаванне на мясцовых выбарах у Беларусі завершана
20:12
Падвесці папярэднія вынікі плануецца да раніцы 19 лютага. Паводле даных Цэнтрвыбаркама (на 18.00), удзел у галасаванні прынялі больш за 4 882 786 грамадзян, унесеных у спісы выбаршчыкаў. Яўка склала 70,54 працэнта.
Усе канфліктныя сітуацыі на мясцовых выбарах будуць урэгуляваны на працягу тыдня - Ярмошына
19:55
Паводле яе слоў, некаторыя наглядальнікі адзначалі парушэнні. "Несупадзенні, як яны лічаць. Хачу нагадаць усім, што нічога іншага, акрамя падліку галасоў у прысутнасці наглядальнікаў, не існуе. Толькі гэта ставіць кропкі над "і" і вырашае ўсе канфлікты", - канстатавала яна.
Ярмошына аб папярэдніх выніках: выбары прайшлі арганізавана, пры высокай яўцы выбаршчыкаў
19:34
"Выбары прайшлі арганізавана, пры высокай яўцы выбаршчыкаў. Яна была даволі высокая ў перыяд датэрміновага галасавання: 35 працэнтаў - гэта нямала", - сказала Лідзія Ярмошына.
Яўка выбаршчыкаў на мясцовых выбарах у Беларусі на 18.00 складае больш за 70 працэнтаў
19:05
У Брэсцкай вобласці прагаласавала 68,31 працэнта выбаршчыкаў, у Віцебскай - 77,29 працэнта, у Гомельскай - 76,11 працэнта, у Гродзенскай - 71,57 працэнта, у Мінскай - 70,50 працэнта, у Магілёўскай - 76,99 працэнта і ў Мінску - 58,20 працэнта.
Пасол Венесуэлы аб выбарах у Беларусі: добрая арганізацыя і падрыхтаванасць супрацоўнікаў
18:10
"Агульнае ўражанне вельмі спрыяльнае: усё добра арганізавана, супрацоўнікі вельмі добра падрыхтаваны, ведаюць сваю работу. Уся інфармацыя ў свабодным доступе. Настрой вельмі святочны", - падзяліўся ўражаннямі ад работы ўчастка для галасавання дыпламат.
У час галасавання на ўчастку №1 у Мінску
Папярэднія вынікі мясцовых выбараў у Беларусі будуць вядомы раніцай 19 лютага
17:56
"Зыходзячы з практыкі правядзення выбарчых кампаній, падлік галасоў пачынаецца адразу пасля таго, як закрываюцца выбарчыя ўчасткі. Пасля апоўначы пачынаюць паступаць першыя даныя", - сказаў Вадзім Іпатаў.
Яўка выбаршчыкаў на мясцовых выбарах у Беларусі на 16.00 складае больш за 63 працэнты
17:17
У Брэсцкай вобласці прагаласавала 61,41 працэнта выбаршчыкаў, у Віцебскай - 69,69 працэнта, у Гомельскай - 68,19 працэнта, у Гродзенскай - 63,73 працэнта, у Мінскай - 63,58 працэнта, у Магілёўскай - 69,22 працэнта і ў Мінску - 53,93 працэнта.
Арганізацыя выбараў у Беларусі пакідае добрыя ўражанні - замежныя дыпламаты
15:46
Венесуэльскія наглядальнікі ўжо некалькі дзён сочаць за развіццём выбарчай кампаніі. "Агульныя ўражанні спрыяльныя. Усё добра арганізавана", - падкрэсліў Хасэ Багіяна Перычы.
Кабякоў прагаласаваў на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў
15:44
Андрэй Кабякоў і яго жонка прагаласавалі на ўчастку нумар 52 Вяснянскай выбарчай акругі нумар 39 Цэнтральнага раёна Мінска.
Лідзія Ярмошына. Фота з архіва
Мясцовае самакіраванне ў Беларусі мае рэальны ўплыў на цэнтральную ўладу - Ярмошына
15:11
За выбарчай кампаніяй у Беларусі сочаць больш за 28 тыс. нацыянальных наглядальнікаў. Паводле слоў Лідзіі Ярмошынай, паступаючыя ад іх скаргі Цэнтральная камісія паспяхова вырашае.
Загрузіць яшчэ
или перейти на страницу
Поўная версія