Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
10:15 12 чэрвеня 2018

Журы выбрала тры эскізныя праекты мемарыяла ў Курапатах

Журы выбрала тры эскізныя праекты памятнага знака (мемарыяла) у Курапатах. Аб гэтым 11 чэрвеня журналістам паведаміў рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Міхаіл Баразна.

У конкурсе ўдзельнічала 32 праекты. Журы выбрала тры, якія вызначаюцца найбольшай арыгінальнасцю і мастацкай выразнасцю. Міхаіл Баразна адзначыў, што варыянты маюць патрэбу ў дапрацоўцы, у прыватнасці, з улікам архітэктурнай прывязкі, перспектыў добраўпарадкавання і гэтак далей.

Дапрацаваныя эскізы павінны быць прадстаўлены журы да 1 ліпеня.

На здымку: адзін з прыкладаў мемарыяльнага знака.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі