Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
17:03 18 чэрвеня 2018

Збліжэнне заканадаўстваў Беларусі і Расіі абмяркоўваюць саюзныя дэпутаты на сесіі ў Брэсце

У Брэсце праходзіць 54-я сесія Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі.

У цэнтры ўвагі саюзных дэпутатаў - працэс рэалізацыі рэкамендацый парламенцкіх слуханняў "Збліжэнне заканадаўства Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі па пытаннях забеспячэння роўных правоў грамадзян Саюзнай дзяржавы", якія прайшлі 16 снежня 2017 года ў Бранску. Удзельнікі разглядаюць пытанне аб збліжэнні заканадаўства дзвюх краін у галіне забеспячэння роўных умоў суб'ектам гаспадарання, ход работы па рэалізацыі асноўных напрамкаў фарміравання і функцыянавання адзінай навукова-тэхналагічнай прасторы Саюзнай дзяржавы.

На здымку: у час пасяджэння.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі