Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
15:10 05 чэрвеня 2018

"Зарніца" сабрала ў Жлобінскім раёне лепшых юных армейцаў Гомельскай вобласці

Абласны этап спартыўна-патрыятычнай гульні "Зарніца" сабраў 250 школьнікаў з усёй Гомельскай вобласці.

Гульня праходзіць з 4 па 12 чэрвеня на тэрыторыі дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра "Пралеска" ў вёсцы Цупер Жлобінскага раёна. На беразе Дняпра ў профільным палатачным лагеры сабраліся 25 каманд - пераможцы раённых этапаў гульні. У складзе кожнай з іх па 10 чалавек ва ўзросце 13-14 гадоў.

Юныя армейцы змагаюцца ў ваенна-прыкладных, турысцкіх, спартыўных, інтэлектуальных і іншых спаборніцтвах.

Арганізатары мерапрыемства - упраўленне адукацыі аблвыканкама, абласны Палац творчасці дзяцей і моладзі, ваенна-транспартны факультэт БелДУТ, сілавыя ведамствы і грамадскія арганізацыі.

На здымку: у час выканання практыкавання па зборцы-разборцы аўтамата Калашнікава курсант Юрый Зубар і юны армеец Улад Македон.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі