Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
16:40 10 студзеня 2018

Заключны этап акцыі "Цуды на Раство" прайшоў у Гомельскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы

Заключны этап акцыі "Цуды на Раство" адбыўся 10 студзеня ў Гомельскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы. Спецыяльна для маленькіх пацыентаў валанцёры руху "Добрае сэрца" БРСМ і піянеры-цімураўцы падрыхтавалі казачны паказ і інтэрактыўную забаўляльную праграму. Арганізатары акцыі перадалі адміністрацыі бальніцы падарачны сертыфікат на суму Br2,5 тыс. на яе рэканструкцыю. Сродкі былі сабраны ў ходзе акцыі "Цуды на Раство" ад пярвічных арганізацый БРСМ, піянерскіх дружын БРПА, насельніцтва Гомельскай вобласці.

На здымку: Снягурачка віншуе Кіру Гоман.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі