У мастацкім музеі Брэсцкай крэпасці адкрылася выстава жывапісу "WoMEN" - дэбютная экспазіцыя Марыі Кучыц і Юліі Яканюк. Праект можна смела назваць жаночым, паколькі ў аснову канцэпцыі пакладзены жаночыя вобразы, думкі, фантазіі. Выстава прадоўжыцца да 3 красавіка.
На здымку: на выставе.