Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
09:31 13 верасня 2018

Выстава гомельскага мастака Георгія Ніскага адкрылася ў Маскве

У Інстытуце рускага рэалістычнага мастацтва ў Маскве адкрылася выстава жывапісных работ "Ніскі. Гарызонт". Рэтраспектыўная выстава стала буйнейшым праектам, прысвечаным гомельскаму мастаку, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі СССР Георгію Ніскаму, чыё імя гучала ў 1950-1960-я гады.

Цяпер дзякуючы маскоўскаму мецэнату і знатаку работ Ніскага Аляксею Ананьеву імя мастака набывае новую славу. На выставе сабраны работы Георгія Ніскага з 25 музеяў Расійскай Федэрацыі, але галоўнымі сталі работы майстра з фондаў музея Палаца Румянцавых і Паскевічаў у Гомелі.

На здымку: на адкрыцці выставы Георгія Ніскага.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі