Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
11:52 19 ліпеня 2019

Выстава "100 гадоў. 100 імён" у палацы Румянцавых і Паскевічаў

Выстава "100 гадоў. 100 імён" адкрылася 18 ліпеня ў цэнтральнай частцы палаца Румянцавых і Паскевічаў. Маштабны мастацкі праект падрыхтаваны Беларускім саюзам мастакоў да 100-годдзя музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля.

У экспазіцыю ўключаны работы членаў БСМ, ураджэнцаў Гомельскай вобласці. Наведвальнікі могуць убачыць 100 твораў мастацтва ў розных тэхніках і жанрах. Аўтараў аб'ядноўваюць і час - пераважна другая палавіна XX стагоддзя, і месца - выдатная гомельская зямля з лясамі і рэкамі, вёскамі і мястэчкамі.

На здымку: намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў Глеб Отчык і дырэктар музея Аксана Торапава. Перадача карціны ў дар музею.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі