Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
17:12 19 мая 2017

Вулічны фестываль кнігі ў Мінску

Вулічны фестываль "Горад і Кнігі" праходзіць у Мінску 19-20 мая.

"Горад і Кнігі" - гэта ўнікальная кніжная падзея Беларусі, арганізаваная валанцёрамі і добраахвотнікамі, якім падабаюцца кнігі. У гэтым годзе фестываль пашырыўся, пляцоўкай для яго стаў унутраны дворык Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Арганізатарамі кніжнага фестывалю сталі Навуковая бібліятэка БНТУ, Фундаментальная бібліятэка БДУ, Беларуская бібліятэчная асацыяцыя, праект "ЗаЧытанне".

На здымку: фестываль "Горад і Кнігі".

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі