Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
11:06 12 верасня 2017

Урачыстая цырымонія сустрэчы Лукашэнкі прайшла ў прэзідэнцкім палацы ў Нью-Дэлі

Урачыстая цырымонія сустрэчы кіраўніка беларускай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі адбылася ў прэзідэнцкім палацы "Раштрапаці-бхаван" у Нью-Дэлі.

Аўтамабіль Прэзідэнта Беларусі ўехаў на тэрыторыю палаца праз цэнтральныя вароты. Адсюль і да месца сустрэчы з Прэзідэнтам Індыі Рамам Натхам Кавіндам і прэм'ер-міністрам Нарэндрам Модзі аўтамабіль беларускага лідара суправаджаў конны эскорт. У час працэсіі быў дадзены ўрачысты салют у гонар Прэзідэнта Беларусі.

Цырымонія з удзелам роты ганаровай варты таксама ўключала выкананне дзяржаўных гімнаў дзвюх краін.

На здымку: у час цырымоніі сустрэчы.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі