Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
19:02 18 чэрвеня 2018

Удзельнікі бронепрабегу "Дарога мужнасці" прыбылі ў Оршу

Удзельнікаў міжнароднага бронепрабегу Саюзнай дзяржавы "Дарога мужнасці" сустрэлі 18 чэрвеня ў Оршы. Раённы цэнтр стаў першым з беларускіх гарадоў, куды прыехалі ўдзельнікі акцыі. У складзе прабегу 15 адзінак бронетэхнікі - як старыя ўзоры, так і інавацыйныя мадэлі ваеннай тэхнікі. У акцыі прымаюць удзел амаль 50 чалавек.

Бронепрабег "Дарога мужнасці" па маршруце Масква-Брэст-Масква прымеркаваны да 77-й гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Ён стартаваў 16 чэрвеня на Паклоннай гары ў Маскве і праходзіць другі раз. Удзельнікі акцыі пераадолеюць больш за 2 тыс. км і наведаюць 10 гарадоў Расіі і Беларусі. У прабегу таксама ўдзельнічаюць прадстаўнікі Таджыкістана, Узбекістана, Арменіі і Казахстана.

На здымку: удзельнікі бронепрабегу "Дарога Мужнасці" ў Оршы.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі