Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
10:05 12 снежня 2017

У Жыткавічах пасля рэканструкцыі адкрыўся кінатэатр "Усход"

У горадзе Жыткавічы Гомельскай вобласці пасля рэканструкцыі адкрыўся кінатэатр "Усход". У абноўленым кінатэатры абсталявана лічбавая кіназала 3D на 102 месцы. Для юных аматараў вострых адчуванняў працуе відэазала 5D.

У кінатэатры сіламі КУП "Гомелькінавідэапрпкат" адкрыта дзіцячае кафэ і абсталявана дзіцячая кіназала з элементамі гульнявой зоны: лабірынт, батут, аэрахакей. Для дарослых - пакой адпачынку, дзе можна пагуляць у більярд.

На здымку: абноўлены кінатэатр "Усход" у Жыткавічах сустракае гасцей.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі