Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
10:10 28 снежня 2017

У Віцебску адбылося ўшанаванне лаўрэатаў абласной прэміі імя Петруся Броўкі

27 снежня ў Віцебску адбылося ўшанаванне лаўрэатаў абласной літаратурнай прэміі імя Петруся Броўкі за 2017 год. Лепшымі літаратарамі года прызнаны чатыры чалавекі. У намінацыі "Проза (у тым ліку публіцыстыка і драматургія)" адзначана Ганна Навасельцава за кнігу "І чарам сніцца чалавек", а таксама Аркадзь Падліпскі за кнігі "Улица Гоголя, 6", "Улица Ленина, 32", "Улица Суворова, 3" і "Улица 1-я Доватора, 14/9" аўтарскай публіцыстычнай краязнаўчай серыі "Біяграфія віцебскага дома". У намінацыі "Паэзія" лаўрэатам стала Алена Фядзяева, яна адзначана за зборнік вершаў "Дар Божий - жизнь". Кніга "Детский мир" Тамары Красновай-Гусачэнка прызнана лепшай у намінацыі "Літаратура для дзяцей".

На здымку: начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Генадзь Ягораў уручае прэмію Тамары Красновай-Гусачэнка.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі