Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
10:25 22 верасня 2017

У Мінску адкрыўся міжнародны фестываль цыркавога мастацтва

21 верасня ў Мінску адкрыўся міжнародны фестываль цыркавога мастацтва.

За ўзнагароды першага Мінскага міжнароднага фестывалю цыркавога мастацтва паспаборнічаюць артысты з 16 краін. Цікавасць да новага фестывалю з боку артыстаў цырку вельмі высокая - на манежы выступяць каля 100 артыстаў, а прэтэндавалі ўдвая больш. У першым Мінскім міжнародным фестывалі цыркавога мастацтва ўдзельнічаюць артысты з Беларусі, Расіі, Украіны, Казахстана, Узбекістана, Латвіі, Літвы, Венгрыі, Румыніі, Германіі, Аўстраліі, В'етнама, КНДР, Егіпта, Эфіопіі, ЗША. На працягу трох дзён пройдуць конкурсныя выступленні артыстаў у дзвюх праграмах, пасля чаго журы вызначыць удзельнікаў гала-канцэрта. Бюджэт фестывалю сфарміраваны са сродкаў Белдзяржцырка, фінансавай падтрымкі генеральнага спонсара Беларускай калійнай кампаніі і Мінгарвыканкама.

На здымку: у час паказу.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі