Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
09:10 01 сакавіка 2018

У Мінск прыехала сусветна вядомая выстава "The Art of the Brick. Мастацтва лега"

У ТРЦ Galleria Minsk адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы "The Art of the Brick. Мастацтва лега".

Сусветна вядомая выстава, якая пакарыла сэрцы мільёнаў у ЗША, Францыі, Аўстраліі, Італіі, Германіі і іншых краінах, прадставіла гледачам больш за 100 маштабных фігур з кубікаў. Гэта творы мастацтва, сярод якіх - сусветна вядомыя статуі і партрэты знакамітых людзей. Наведвальнікі выставы змогуць з усіх бакоў паглядзець на Сонечную сістэму, дэталёва разгледзець Парфенон, атрымаць уражанне ад дыназаўра з лега. Убачаць мінчане і карціны з кубікаў - "Пацалунак" Густава Клімта, "Крык" Эдварда Мунка, "Мона Ліза" Леанарда да Вінчы і іншыя.

На здымку: адна з прадстаўленых на выставе фігур.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі