У Беларусі ёсць перадумовы для перадачы пэўных кампетэнцый з цэнтра мясцовым уладам. Аб гэтым 12 верасня журналістам заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч.
У Мінску праходзіць круглы стол, які Савет Рэспублікі арганізаваў сумесна з Кангрэсам мясцовых і рэгіянальных улад Савета Еўропы. Тэма дэцэнтралізацыі абмяркоўвалася на семінары. Кангрэс гатовы аказваць краіне падтрымку ў гэтым пытанні.
На здымку: старшыня Кангрэса мясцовых і рэгіянальных улад Савета Еўропы (КМРУ) Гудрун Мослер-Цёрнстром і старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч.