Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
12:55 21 чэрвеня 2018

У Беларусь прыбыў першы грузавы поезд з кітайскай правінцыі Хэбэй

На тэрмінал Калядзічы дзяржаўнага прадпрыемства "Белінтэртранс - транспартна-лагістычны цэнтр" ("БТЛЦ") Беларускай чыгункі прыбыў першы грузавы кантэйнерны поезд з горада Шыцзячжуан - адміністрацыйнага цэнтра правінцыі Хэбэй на поўначы Кітая.

Гэты поезд за 15 дзён пераадолеў каля 9,5 тыс. км. У яго саставе 33 кантэйнеры з таварамі прамысловага прызначэння. Частку з іх забяруць атрымальнікі са станцыі, астатнія пойдуць аўтадастаўкай па Беларусі. Сярод атрымальнікаў грузу, што прыбыў, Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень". Плануецца, што па новым маршруце саставы будуць адпраўляцца 3-4 разы на месяц, а ў адваротным напрамку - 2 разы на месяц.

На здымку: першы намеснік генеральнага дырэктара БТЛЦ Ігар Шылаў, член пастаяннага камітэта правінцыі Хэбэй, сакратар муніцыпальнага камітэта Шыцзячжуан Сін Гахуэй, начальнік аддзела чыгуначнага транспарту Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі Юрый Дубіна і намеснік начальніка Мінскай рэгіянальнай мытні Сяргей Алейнікаў.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі