Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
15:11 16 кастрычніка 2017

Спецыялістаў па абслугоўванні электрамабіляў пачалі рыхтаваць у Мінскім аўтамеханічным каледжы

Мінскі дзяржаўны аўтамеханічны каледж у гэтым годзе ўпершыню зрабіў набор на падрыхтоўку будучых спецыялістаў, здольных ажыццяўляць абслугоўванне і рамонт электрамабіляў. У дысцыплінах спецыяльнасці "Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў" цяпер закладзена тэматыка абслугоўвання, дыягностыкі і рамонту электрамабіляў.

На базе каледжа створаны ўнікальны рэсурсны цэнтр. Тут навучаюцца будучыя слесары па рамонце аўтамабіляў і тэхнікі-механікі. Тут жа будуць рыхтаваць спецыялістаў па абслугоўванні электрамабіляў.

На здымку: загадчык лабараторыі Уладзімір Астроўскі праводзіць заняткі на дзеючым макеце электрамабіля.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі