Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
11:31 06 чэрвеня 2018

Спартакіяда Саюзнай дзяржавы стартавала ў Жлобіне

5 чэрвеня на базе ўстановы "Цэнтр алімпійскага рэзерву Жлобіна" адбылося ўрачыстае адкрыццё Спартакіяды студэнцкай моладзі.

З 5 па 10 чэрвеня ў Жлобіне праходзіць Спартакіяда студэнцкай моладзі ў рамках Спартакіяды Саюзнай дзяржавы для дзяцей і юнацтва. У спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы, валейболе, міні-футболе прымуць удзел 192 студэнты ВНУ Беларусі і Расіі.

На здымку: Палац гульнявых відаў спорту ў Жлобіне.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі