Сцяг Субота, 11 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
10:51 07 чэрвеня 2018

Сіласныя траншэі на 9 тыс. т кармоў будуюцца ў СВУ "Антонаўка-Агра" Жлобінскага раёна

Тры сіласныя траншэі, разлічаныя на захоўванне 9 тыс. т сакавітых кармоў, пачалі будаваць у філіяле СВУ "Антонаўка-Агра" РВУП "Гомельаблгаз" Жлобінскага раёна. Увесці ў строй іх плануецца ў верасні. Будаўніцтва дадатковых сховішчаў абумоўлена расшырэннем выпуску малака і павелічэннем пагалоўя малочнага статка ў гаспадарцы. У рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы развіцця аграрнага бізнесу на 2016-2020 гады ў гаспадарцы нядаўна ўведзены ў эксплуатацыю новы даільна-малочны комплекс, а колькасць буйной рагатай жывёлы павялічылася на 700 галоў.

Філіял СВУ "Антонаўка-Агра" РВУП "Гомельаблгаз" з'яўляецца адным з буйнейшых у Жлобінскім раёне і лепшым па паказчыках атрымання малака і мяса.

На здымку: рабочы-будаўнік падраднага прадпрыемства ПУП "Бемекар" Іван Каламіец.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі