Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
10:39 08 чэрвеня 2018

Прэм'ерны паказ спектакля "Пакой нявесты" прайшоў у Хойніках

Малады спецыяліст Хойніцкага цэнтра культуры "Меліяратар" Паліна Ходас прадставіла на суд гледача сваю новую работу - драматычную камедыю па п'есе Валянціна Краснагорава "Пакой нявесты".

Падзеі п'есы развіваюцца ў чаканні зніклага жаніха ў пакоі нявесты палаца шлюбу. Персанажы камедыі - толькі жанчыны ва ўзросце ад 15 да 70 гадоў.

Пастаноўка спектакля стала магчымай дзякуючы рэалізацыі праекта "Садзейнічанне дзейнасці мясцовых органаў улады г. Хойнікі" пры падтрымцы Еўрапейскай камісіі. Хойніцкі раён як адзін з найбольш пацярпелых пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС атрымаў гэты грант два гады таму і з поспехам яго рэалізуе.

На здымку: у ролі нявесты - Юлія Міхед, у ролі яе сястры Веры - Яўгенія Сацура.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі