Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
19:16 08 лістапада 2018

Першую сусветную вайну праз прызму пісем і газет прадставілі на выстаўцы ў Нацбібліятэцы Беларусі

Выстаўка "Беларусь у Вялікай вайне 1914-1918 гг." адкрылася 8 лістапада ў Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

На выстаўцы, прымеркаванай да 100-годдзя заканчэння Першай сусветнай вайны, прадстаўлены ўнікальныя экспанаты - рэдкія кнігі, газеты, часопісы, паштоўкі, перапіска салдат, а таксама арыгінальныя пісьмовыя прылады, друкарская тэхніка, асабістыя рэчы і прадметы культу ваеннага часу.

Праект арганізаваны Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з даследчыкам і калекцыянерам Уладзімірам Ліхадзедавым - аўтарам праекта "У пошуках страчанага".

На здымку: на выстаўцы.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі