Беларуска-кітайскае СЗАТ "БелДжы", якое выпускае легкавыя аўтамабілі пад маркай Geely, было створана ў 2011 годзе. Акцыянерамі "БелДжы" з'яўляюцца ААТ "БелАЗ" (51,49 працэнта), Zhejang Jirun Automobile Company Limited (33,47 працэнта), СЗАТ "Саюзаўтатэхналогіі" (9,01 працэнта) і CITIC International Investment Limited (6,03 працэнта).
У лістападзе 2017 года быў запушчаны новы завод дробнавузлавой зборкі камплектаў аўтамабіля поўнага цыкла. Праектная магутнасць на першым этапе складзе 60 тыс. машын у год, на другім - 120 тыс.
На здымку: цэх зваркі.