Нацыянальны банк Беларусі створыць неабходнае прававое поле для перспектыўнага развіцця высокатэхналагічных інтэрнэт-пляцовак фінансавання бізнесу і насельніцтва з улікам дасягнутага ўзроўню лічбавізацыі эканомікі. Аб гэтым было заяўлена 12 кастрычніка ў ходзе пашыранага пасяджэння праўлення Нацыянальнага банка.
На здымку: у час пасяджэння.