Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
10:14 21 красавіка 2017

Міністэрствы аховы здароўя Беларусі і Польшчы падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні

Міністэрствы аховы здароўя Беларусі і Польшчы 20 красавіка падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні ў галіне аховы здароўя, медыцыны і медыцынскай навукі. Подпіс пад дакументам паставілі міністры аховы здароўя Валерый Малашка і Канстанцін Радзівіл.

Дакументам прадугледжаны абмен інфармацыяй і вопытам у рэалізацыі дзяржаўных інвестпраектаў у сістэме аховы здароўя, у сферы аказання медыцынскай дапамогі пры надзвычайных сітуацыях, а таксама садзейнічанне супрацоўніцтву і ўстанаўленню прамых сувязей паміж медуніверсітэтамі дзвюх краін, у галіне медыцынскіх даследаванняў і адукацыі.

На здымку: Валерый Малашка і Канстанцін Радзівіл у час падпісання.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі