Мікалай Дарэчкін 27 гадоў працуе трактарыстам-машыністам у СВК "Калгас "Радзіма" Бялыніцкага раёна. Яго працоўны стаж пачаўся яшчэ са школьнай лаўкі ў якасці памочніка камбайнера. Ён быў прызёрам чатырох рэспубліканскіх "Дажынак". За ўдарную работу механізатару прысвоена ганаровае званне "Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь".
На здымку: цяпер час вывазу арганікі на поле, і Мікалай - за рулём трактара Беларус-1221.