У Мінску 9 жніўня праходзяць мерапрыемствы да 75-годдзя Мінскага аўтамабільнага завода. З нагоды юбілею МАЗ прадставіў аўтобус трэцяга пакалення, які прыйдзе на змену дзеючым мадэлям. Таксама ў гэты дзень беларускі асілак Дзмітрый Бялайц устанавіў сусветны рэкорд, зрушыўшы з месца 15 трохвосевых цягачоў МАЗ і паставіўшы іх у адну калону.
На здымку: у час прэзентацыі новага аўтобуса МАЗ.