Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
11:49 21 верасня 2018

Маладзёжныя арганізацыі Бранскай і Магілёўскай абласцей падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве

Магілёўская абласная арганізацыя грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" і Бранскае рэгіянальнае аддзяленне маладзёжнай агульнарасійскай грамадскай арганізацыі "Расійскія студэнцкія атрады" падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве на Форуме моладзі Бранскай і Магілёўскай абласцей.

Форум праходзіць 21 верасня ў Магілёве ў час Тыдня інтэграцыі і супрацоўніцтва. У мерапрыемстве прымаюць удзел прадстаўнікі органаў дзяржкіравання і самакіравання, маладзёжных грамадскіх арганізацый Беларусі і Расіі.

На здымку: першы сакратар абкама БРСМ Павел Алекса і камандзір рэгіянальнага штаба Бранскага рэгіянальнага аддзялення РСА Віктар Кузняцоў у час падпісання пагаднення.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі