Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 29 жніўня пасля заканчэння мерапрыемстваў у Палацы Незалежнасці адправіўся на прысядзібны ўчастак. Традыцыйна ў жніўні Прэзідэнт разам з камандай збірае тут ураджай.
Цяпер, у прыватнасці, убіралі кавуны. Бахчавыя на прэзідэнцкім полі паспяхова вырошчваюцца ўжо некалькі гадоў. Кіраўнік дзяржавы не раз адзначаў, што клімат у Беларусі змяняецца і цалкам дазваляе вырошчваць у тым ліку нетрадыцыйныя цеплалюбівыя культуры.
Хоць бягучы год на бахчавыя выдаўся не самы ўраджайны - лета было нясонечнае. На гэты раз сабралі 20 т кавуноў.
На здымку: у час уборкі кавуноў.