Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
14:13 16 сакавіка 2017

Конкурс піяністаў імя Святаслава Рыхтэра адкрыўся ў Брэсце

У Брэсце 16 сакавіка стартаваў II Міжнародны конкурс піяністаў імя Святаслава Рыхтэра. Музычныя спаборніцтвы пройдуць па 18 сакавіка ў камернай зале Брэсцкага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Р.Шырмы. Канкурсанты, а гэта навучэнцы музычных навучальных устаноў краіны, выступяць у дзвюх узроставых групах - ад 16 да 19 гадоў і ад 20 да 24 гадоў.

Арганізатарамі конкурсу выступаюць Брэсцкі гарвыканкам і Брэсцкае абласное музычнае таварыства.

На здымку: выступленне канкурсанткі з Беларусі Дзіяны Цайко.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі