Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
15:48 15 снежня 2017

Кіраўніку самарскай арганізацыі беларусаў уручаны медаль Францыска Скарыны

Прэзідэнту Самарскай абласной грамадскай арганізацыі беларусаў і выхадцаў з Беларусі "Руска-беларускае братэрства 2000" Ірыне Глускай 15 снежня ў Дзелавым і культурным комплексе пасольства Беларусі ў Расіі ўручаны медаль Францыска Скарыны. Гэтай узнагароды Ірына Глуская ўдастоена за значны асабісты ўклад у папулярызацыю беларускага нацыянальнага мастацтва, умацаванне гандлёва-эканамічных, гуманітарных, культурных і навуковых сувязей паміж Беларуссю і Расіяй.

На здымку: прэзідэнт Самарскай абласной грамадскай арганізацыі беларусаў і выхадцаў з Беларусі "Руска-беларускае братэрства 2000" Ірына Глуская і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Ігар Петрышэнка.

Фота прэс-службы Пасольства Беларусі ў Расійскай Федэрацыі - БЕЛТА.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі