Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
12:05 27 лютага 2018

Кардыяхірургі з Германіі вывучаюць вопыт Беларусі ў правядзенні аперацый з выкарыстаннем 3D-мадэлі

У Беларусь прыехалі спецыялісты з Вышэйшай медыцынскай школы Гановера. У прыватнасці, іх цікавіць беларускі вопыт лячэння гіпертрафічнай кардыяміяпатыі пры дапамозе інавацыйнай тэхналогіі, якая прадугледжвае выкарыстанне 3D-мадэлі сэрца. У Германіі аперацыі па такой тэхналогіі не прымяняюцца.

Паводле слоў хірургаў з Гановера, тэхналогія, якую прапанавалі беларусы, інавацыйная і вельмі перспектыўная. Гэта вялікі крок да індывідуалізаванай хірургіі, калі планаванне ўмяшання адбываецца з дакладнасцю да міліметра.

На здымку: кардыяхірург Уладзімір Андрушчук.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі