Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
10:27 07 лютага 2019

Каманда з Шчучынскага раёна стала пераможцам абласнога этапу "Залатой шайбы"

У Лідзе завяршыліся абласныя спаборніцтвы па хакеі "Залатая шайба" ў старшай узроставай групе ў дывізіёне Б. У турніры спаборнічалі каманды з раёнаў, дзе няма крытых лядовых палацаў. Па выніках папярэдніх гульняў вызначылася чацвёрка фаварытаў. 6 лютага за пуцёўку на фінальны рэспубліканскі этап турніру змагаліся каманды з Астравецкага, Карэліцкага, Шчучынскага і Гродзенскага раёнаў. Пераможцам у выніку стала каманда "Арляняты" са Шчучынскага раёна.

На здымку: пераможцы абласнога этапу "Залатой шайбы" каманда "Арляняты" са Шчучынскага раёна

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі