Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
18:56 14 сакавіка 2019

Калекцыю ўзнагародных знакаў МУС Беларусі прадставілі на выстаўцы ў Віцебску

У Музеі гісторыі прыватнага калекцыяніравання ў Віцебску 14 сакавіка адкрылася шырокая калекцыя ўзнагародных знакаў МУС Беларусі. Экспазіцыя "Служу закону - служу Айчыне!" мінчаніна Дзмітрыя Апановіча ўключае больш за тысячу знакаў, значкоў і медалёў МУС Беларусі пачынаючы з перыяду Савецкага Саюза да гэтага часу. Калекцыяніраваннем узнагарод Дзмітрый Апановіч заняўся больш за 6 гадоў таму, з моманту праходжання тэрміновай ваеннай службы ва ўнутраных войсках і навучання ў Акадэміі МУС. У той час ён быў узнагароджаны некалькімі нагруднымі знакамі, сярод якіх "За самаадданую службу" II ступені.

На здымку: на выстаўцы.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі