Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
13:57 11 студзеня 2019

Яслі-сад пасля капрамонту адкрылі ў Крычаве

11 студзеня ў Крычаве адбылося адкрыццё пасля капітальнага рамонту ясляў-сада нумар 4 па вуліцы Карла Маркса, 19А. Гэта ўстанова дашкольнай адукацыі знаходзілася ў перадаварыйным стане. Таму было прынята рашэнне аб яго капітальным рамонце з правядзеннем аднаўленчых работ. На гэтыя мэты з абласнога бюджэту ў 2018 годзе было накіравана каля Вr600 тыс., а астатняя сума ў памеры Вr1 млн была выдзелена з рэзервовага фонду Прэзідэнта Беларусі. Менш як за год спецыялісты "Магілёўаблсельбуда" правялі ўсе неабходныя будаўнічыя работы, і Крычаў атрымаў абноўлены будынак, дзе створаны ўсе неабходныя ўмовы для навучання і выхавання дзяцей.

На здымку: у час адкрыцця ясляў-сада

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі