Хакеісты мінскага "Дынама" 13 лістапада перамаглі казанскі "Ак Барс" з лікам 4:1 у чарговым матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі. На матчы ў Мінску ў складзе аднаго з лідараў Усходняй канферэнцыі не было некалькі вядучых ігракоў, якія выступалі за нацыянальныя зборныя ў міжнародных турнірах. У гаспадароў пляцоўкі з-за праблем са здароўем сустрэчу прапусціў Аляксандр Кулакоў. "Дынама-Мінск" - "Ак Барс" (Казань) - 4:1.
На здымку: у час матчу.