Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
10:16 03 сакавіка 2018

Гран-пры конкурсу "Мастацтва кнігі" ўдастоена "Сусветная спадчына Францыска Скарыны"

Гран-пры "Трыумф" 57-га нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі" ўдастоена "Сусветная спадчына Францыска Скарыны" з серыі "Энцыклапедыя рарытэтаў" (А.А.Суша, Г.У.Кірэева, выдавецтва "Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі").

Галоўную ўзнагароду ўсім удзельнікам гэтага маштабнага праекта - дыплом імя Ф.Скарыны і памятны знак-сімвал "Вялікі залаты фаліянт" уручыў міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч.

Па выніках конкурсу вызначаны лепшыя ў 16 намінацыях.

На здымку: Гран-пры конкурсу ўдастоена "Сусветная спадчына Францыска Скарыны". Выступае міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі