Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
11:12 14 чэрвеня 2018

Гатоўнасць комплексу Віцебскага футравага камбіната да ўводу ў эксплуатацыю складае 90-95 працэнтаў

Комплекс Віцебскага футравага камбіната ўключае 4-павярховы вытворчы корпус, дзе будзе ажыццяўляцца апрацоўка і шыццё гатовых вырабаў, склады сыравіны, буйнагабарытных і хімічных матэрыялаў, ачышчальныя збудаванні, адміністрацыйна-бытавы корпус, кацельню. Мадэрнізацыя і рэканструкцыя прадпрыемства вядзецца з 2015 года згодна з указам Прэзідэнта ад 14 кастрычніка 2013 года нумар 467 у мэтах паспяховай рэалізацыі інвестпраекта "Стварэнне вытворчых магутнасцей па выпуску абутку да 5 млн пар у год і рэканструкцыя футравага камбіната з улікам стварэння холдынга "Беларуская гарбарна-абутковая кампанія "Марко" на 2013-2024 гады".

Агульная гатоўнасць комплексу складае 90-95%. Увод у эксплуатацыю намечаны на верасень.

На здымку: галоўны інжынер Сяргей Кутковіч, дырэктар Сяргей Бяценя і начальнік аддзела капітальнага будаўніцтва Аляксандр Падшывалаў.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі