Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
10:57 15 лістапада 2017

Гала-канцэрт салістаў Вялікага тэатра - лаўрэатаў Дзяржпрэміі прайшоў у Мінску

Гала-канцэрт салістаў Вялікага тэатра - лаўрэатаў Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь прайшоў 14 лістапада ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета. У час канцэрта прагучалі арыя Кізгайлы з оперы "Сівая легенда" ў выкананні Станіслава Трыфанава. Сяргей Франкоўскі праўстаў у ролі Каніа з шэдэўра Руджэра Леанкавалы "Паяцы". Ніна Шарубіна праспявала Ave Maria Джуліа Качыні. Непаўторная Аксана Волкава выканала арыю Далілы з оперы Каміля Сен-Санса. Настасся Масквіна пранікнёна спявала Антаніна Дворжака. Арыя Русалкі прагучала на канцэрце, як і многія іншыя дуэты і арыі з самых вядомых твораў Пятра Чайкоўскага, Мікалая Рымскага-Корсакава, Джаакіна Расіні, Жоржа Бізэ, Джузэпэ Вердзі, Джакама Пучыні і інш.

У канцэрне быў заняты хор тэатра, якім кіруе Ніна Ламановіч, і аркестр, які ўвечары павеў за сабой вядомы дырыжор народны артыст Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі, лаўрэат прэстыжнай тэатральнай прэміі "Залатая Маска", кавалер ордэна Францыска Скарыны Аляксандр Анісімаў.

На здымку: выступае заслужаная артыстка Беларусі Аксана Волкава.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі