Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
10:18 14 лютага 2018

Форум эксперыментальных тэатраў адкрыўся ў Мінску

13 лютага ў арт-прасторы "Верх" адбылося адкрыццё форуму эксперыментальных тэатраў "ПлаЅтформа Мінск". Форум, які праходзіць з 13 па 19 лютага, прадстаўляе гледачам шырокую панараму пластычнага эксперымента ў Беларусі і замежных краінах.

Спектаклі "ПлаЅтформы-2018" паказваюць на пяці сцэнах: у культурным інкубатары Ok16, Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі, шматфункцыянальнай арт-прасторы "Верх", Беларускім дзяржаўным тэатры лялек, Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў. З кожным годам "ПлаЅтформа" набывае ўсё большы аўтарытэт і вядомасць не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Сярод удзельнікаў цяперашняга форуму - калектывы з Беларусі, Польшчы, Украіны, Нарвегіі.

На здымку: рэжысёр пастаноўкі "З кропкі А ў кропку В" Валерыя Хрыпач.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі