Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
12:12 10 студзеня 2018

Фестываль класічнай музыкі "Студзеньскія музычныя вечары" праходзіць у Брэсце

ХХХ Міжнародны фестываль класічнай музыкі "Студзеньскія музычныя вечары" праходзіць у Брэсце па 12 студзеня.

9 студзеня музычны вечар адкрыўся ўверцюрай у выкананні дзяржаўнага сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі пад кіраўніцтвам Аляксандра Сасноўскага. Затым выйшаў да раяля лаўрэат міжнародных конкурсаў дацэнт кафедры спецыяльнага фартэпіяна Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Уладзімір Дулаў. Музыканты парадавалі слухачоў канцэртам Бетховена для фартэпіяна з аркестрам. У другім аддзяленні выступілі даўні сябар брэсцкага фестывалю першая флейта оперных тэатраў Рыма і Мілана Антоні Амендуні, піяніст-віртуоз з Польшчы Канстанцін Віленску, тэнары Дамінга Стасі з Італіі і Хуан Пабла Дзюпрэ з Чылі, салістка Кіеўскага тэатра аперэты Саламія Прыймак і сапрана Іаана Наўрат з Польшчы.

На здымку: лаўрэат міжнародных конкурсаў дацэнт кафедры спецыяльнага фартэпіяна Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Уладзімір Дулаў.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі