Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
13:55 08 лютага 2019

Экс-паслу Расіі ў Беларусі Сурыкаву ўручаны ордэн Пашаны

Ордэн Пашаны ўручаны былому паслу Расіі ў Беларусі Аляксандру Сурыкаву 7 лютага ў дзелавым і культурным комплексе пасольства Беларусі ў Расіі.

У адпаведнасці з указам Прэзідэнта Беларусі, Аляксандр Сурыкаў удастоены гэтай высокай узнагароды за значны асабісты ўклад у развіццё беларуска-расійскіх інтэграцыйных і двухбаковых сувязей, умацаванне саюзніцкіх адносін і стратэгічнага партнёрства паміж краінамі. Узнагароду ўручыў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка.

На здымку: Уладзімір Сямашка ўручае ўзнагароду Аляксандру Сурыкаву.

Фота пасольства Беларусі ў Расіі - БЕЛТА

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі