Навучальны корпус Жыткавіцкага СПТВ, які не выкарыстоўваўся па прызначэнні ўжо некалькі гадоў, быў прададзены з аўкцыёну ў 2014 годзе за адну базавую велічыню. Па ўмовах продажу будынак неабходна было да канца 2016 года ўвесці ў эксплуатацыю.
Сёння гандлёва-забаўляльны цэнтр "Шарм" плошчай 2 тыс. кв. м пачынае прыносіць прыбытак мясцоваму прадпрымальніку. Тут ужо размешчаны некалькі фірменных гандлёвых кропак, аптэка, пункты аказання паслуг. Плануецца, што да канца трэцяга квартала ўсе памяшканні ГЗЦ будуць працаваць.
На здымку: гандлёва-забаўляльны цэнтр "Шарм".