Будаўніцтва Цэнтра па скачках на батуце ў Віцебску плануецца завяршыць у снежні. У адміністрацыйным корпусе завяршаюцца ўнутраныя аддзелачныя работы. У бліжэйшы час будаўнікі пачнуць унутраную аддзелку батутнай залы, а з 15 снежня ў ёй плануецца пачаць мантаж спартыўнага абсталявання.
На здымку: цэнтр па скачках на батуце ў Віцебску.