Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
15:58 12 кастрычніка 2017

Будаўніцтва Беларускай АЭС будзе каштаваць да $11 млрд

Будаўніцтва Беларускай АЭС будзе каштаваць да $11 млрд. Беларусь і Расія заключылі міжурадавае пагадненне, згодна з якім на будаўніцтва АЭС будзе выдзелена да $10 млрд, яшчэ 10 працэнтаў - уласныя сродкі Беларусі. Такім чынам, усяго на будаўніцтва аб'екта прадугледжваецца патраціць да $11 млрд. Ужо асвоена каля 30 працэнтаў ад сумы крэдыту.

Цяпер поўнамаштабна разгорнуты работы на 123 са 130 аб'ектаў і збудаванняў АЭС. Колькасць будаўнічага персаналу - амаль 5 тыс. чалавек, задзейнічана 40 субпадрадных арганізацый. З пачатку будаўніцтва ўкладзена 70 працэнтаў агульнага аб'ёму бетону і зманціравана 83 працэнты арматуры. Узвядзенне першага энергаблока ўжо завяршаецца, пачынаюцца мантажныя работы.

На здымку: будаўніцтва Беларускай АЭС.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі