У Івянцы ўжо больш за 60 гадоў працуе завод мастацкай керамікі, заснаваны з аб'яднання ганчарных майстэрняў. Сёння на заводзе працуюць 40 чалавек. Сіламі гэтага калектыву забяспечваюцца заказы пакупнікоў з Беларусі і Расіі. У апошнія тры гады каталог вырабаў ААТ "Івянецкі завод мастацкай керамікі" папоўнілі керамічныя сувеніры. Такая прадукцыя складае цяпер да 30 працэнтаў усяго аб'ёму выпуску.
На здымку: прадукцыя прадпрыемства.