Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
14:45 08 лістапада 2018

Больш за 2 тыс. чалавек з пачатку года працаўладкавана на малых прадпрыемствах у Брэсце

Значны ўклад у развіццё рынку працы Брэста ўносяць прадпрымальнікі: у малых і мікраарганізацыях ствараецца большасць новых рабочых месцаў. Мясцовыя органы ўлады нацэлены ўсяляк падтрымліваць людзей, якія хочуць заняцца ўласнай справай. У прыватнасці, у горадзе адведзена прыкладна 100 тыс. кв. м плошчаў, што можна задзейнічаць для арганізацыі новых прадпрыемстваў.

У абласным цэнтры з пачатку года зарэгістравана каля 300 новых мікра- і малых арганізацый, за гэты час на створаныя рабочыя месцы працаўладкавана больш за 2 тыс. чалавек.

На здымку: паліроўшчык шкла і шклавырабаў ТАА "Шклокантакт" Раман Раманюк за работай на шклопаліровачным станку.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі