Беларускія спартсмены вярнуліся з I Сусветных пляжных гульняў у Досе (Катар), дзе заваявалі тры ўзнагароды ў скачках з трампліна на водных лыжах: золата ў Аляксандры Данішэўскай, серабро ў Сцяпана Шпака, а бронзавы медаль у актыве тытулаванай Ганны Стральцовай.
На здымку: Сцяпан Шпак.