Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
14:55 19 сакавіка 2019

Беларуска-кітайскі даследчы цэнтр адкрылі ва Універсітэце грамадзянскай абароны

Беларуска-кітайскі даследчы цэнтр па распрацоўцы сучасных сродкаў абароны ад надзвычайных сітуацый адкрылі ва Універсітэце грамадзянскай абароны МНС.

Інавацыйны праект увасоблены ў жыццё дзякуючы высокакваліфікаванаму экспертнаму і навуковаму патэнцыялу Інстытута даследаванняў грамадскай бяспекі ўніверсітэта Цынхуа, кампаніі GSafety і Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Беларусі. Асноўнымі функцыямі цэнтра будуць распрацоўка новага і адаптацыя існуючага абсталявання ў сферы забеспячэння пажарнай бяспекі, стварэнне адзінай інтэграванай платформы.

На здымку: выкладчыкі Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Ігар Іваноў і Мікалай Бандолік.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі